У Гродне адкрываецца першы міні-прытулак для бяздомных жывёл

22.06.2012 / 15:35

Гродзенскае таварыства абароны жывёл «Адданае сэрца» адчыняе першы міні-прытулак для бяздомных катоў і сабак.

Прытулак прыватны і ўтрымліваецца выключна на асабістыя сродкі валанцёраў і добраахвотныя ахвяраванні гараджан. Праўда, трэба адзначыць, што ўчастак для арэнды быў выдзелены гарадскімі ўладамі.

Цяпер востра патрэбная матэрыяльная дапамога для добраўпарадкавання прытулку і яго зместу. Таму, калі ў Вас ёсць жаданне паўдзельнічаць у гэтай, без сумневу, карыснай справе, чытайце падрабязнасці ТУТ.