У цені Еўра

У суботу прайшлі матчы 15-га тура чэмпіянату па футболе.

23.06.2012 / 22:37

БАТЭ сёння адпачываў, а «Гомель» і «Шахцёр» скарысталіся магчымасцю падцягнуцца да шматразовага чэмпіёна краіны.

«Шахцёр» у гасцях перамог «Мінск» — 2:0, а «Гомель» таксама на выездзе абыграў «Нафтан» 1:0.

Іншыя вынікі: «Брэст» — «Нёман» — 1:1, «Белшына» — «Дынама» Мінск — 1:0, «Славія» — «Тарпеда» — 1:0.

Становішча камандаў: БАТЭ — 33 (13 гульняў), Гомель — 30 (14), Шахцёр — 27 (14), Дынама Мінск — 22 (14), Мінск — 17 (14), Нёман — 16 (14), Белшына — 15 (14), Славія — 13 (14), Нафтан — 13 (13), Брэст — 12 (13), Тарпеда — 10 (13).