Лукашэнка наведае фінал Еўра

А таксама сустрэнецца з Януковічам.

27.06.2012 / 13:28

«Будзе ў нас візіт 1 ліпеня, будзе сустрэча з Віктарам Фёдаравічам Януковічам», — паведаміў на прэс-канферэнцыі ў сераду ў Кіеве пасол Беларусі Валянцін Вялічка.

Варта адзначыць, што ў гэты дзень у Кіеве адбудзецца фінал чэмпіяната Еўропы па футболе. Збіраецца на стадыён і Лукашэнка.

Звычайна фіналы такіх спаборніцтваў наведваюць і кіраўнікі дзяржаваў, што прымаюць удзел у вырашальнай гульні.

ЗП