Лукашэнка такі паляцеў у Кіеў на фінал Еўра-2012

01.07.2012 / 20:36

Аляксандр Лукашэнка па запрашэнні прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча накіраваўся ў Кіеў, дзе наведае фінальны матч чэмпіянату Еўропы па футболе (пачатак у 21:45).
Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БелТА у прэс-службе беларускага кіраўніка.

«Прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі, як і іншыя еўрапейскія паважаныя госці на фінале Еўра-2012, знойдуць адпаведную форму паводзінаў, нават калі гэта будзе няпроста», — сказаў прэм'ер Польшчы Дональд Туск.

На яго думку, Лукашэнку «павінна быць сорамна паказвацца на фінале ў Кіеве».

«Тое, што свет думае пра сітуацыю ў Беларусі, з’яўляецца нязручнасцю для Лукашэнкі. Дзе б ён не з’явіўся, няхай яму будзе сорамна. Гэтым разам няхай яму будзе сорамна на стадыёне ў Кіеве», — заявіў Туск.