Распілаваны Lexus спрабавалі правезці праз беларускую мяжу

04.07.2012 / 15:14

У пункце пропуску «Гудагай-2» смаргонскія памежнікі пры надглядзе грузавога цягніка Паняряй — Кургасан, які рухаўся з Літвы, у адным з вагонаў знайшлі распілаваны па цэнтральнай стойцы Lexus.
Пры гэтым у таваратранспартнай накладной быў указаны не аўтамабіль, а аўтазапчасткі.

Вагон з машынай, распілаванай надвое, дастаўлены ў крыты склад у зоне мытнага афармлення. Вядзецца разбор.