Азаранка прайграла ў паўфінале «Уімблдона»

Але захоўвае шансы зноў стаць першай ракеткай свету.

05.07.2012 / 18:45

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка прайграла ў паўфінале «Уімблдона» амерыканцы Серэне Уільямс — 3:6, 6:7 (6:8). У фінале Уільямс згуляе з Агнешкай Радваньскай з Польшчы.

Калі Радваньска прайграе, Вікторыя Азаранка ў другі раз у жыцці стане першай ракеткай свету.

Nashaniva.com