Адкрыты ліст старому князю

Нават невялікія перамогі над рэжымам натхняюць. З'яўляецца жаданне далучыцца да змагання -- у сваім фармаце, на сваім участку бітвы за Беларусь...

11.07.2012 / 23:41

Вам не вярнуцца з распачатае вайны:
Мы — спадкаемцы грознай велічы ліцвінаў.
Вам Бог дазволіў кіраваць ад Сатаны,
Але нічога па-за ўвагай не пакінуў…

Хлусня дзяржаўная пры Вас, нібы патоп.
Але плыве каўчэг Гісторыі, Культуры.
Вы — супраць нацыі. А гэта не натоўп.
Вы — моцны вецер. Што ляціць насустрач буры…

Дый старасць — вось яна. Даўно трывожаць сны…
І шызым прывідам навісла разуменне:
Калі паплечнікаў паставяць да сцяны —
Усё раскажуць. І расплацяцца сыны
За ўсіх, каго без права ставіў на калені…

А Вам здавалася, улада — першы прыз?
Што ж… Хоць галоўная даброта — Мір для Працы,
Ліцвінскі гонар не ідзе на кампраміс;
Ліцвінскі лёс — перамагаць, а не баяцца!

даслаў чытач Рыгор Шэрда