Консул Латвіі ў Віцебску правяла майстар-клас па пляценні купальскіх вянкоў

09.07.2012 / 14:01

7 ліпеня ў гарадскім парку Мазурына ў Віцебску прайшло святкаванне Купалля з удзелам латвійскіх і беларускіх творчых калектываў.
Мерапрыемства было арганізаванае цэнтрам культуры «Віцебск» і Цэнтрам латышскай культуры Даўгаўпілса.

Латышскія госці свята на чале з консулам Рэспублікі Латвія ў Віцебску Дагніяй Лацэ-Атэ, апранутай у народны касцюм, далі майстар-клас па пляценні купальскіх вянкоў, якія потым пусцілі па Дзвіне, папярэдне загадаўшы жаданне.