Лукашэнка сёння едзе на «Славянскі базар»

12.07.2012 / 17:12

Аляксандр Лукашэнка паводле традыцыі адкрые Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», паведамілі ў яго прэс-службе.

Аляксандр Лукашэнка сёння на сцэне Летняга амфітэатра ўручыць галоўную ўзнагароду «Славянскага базару» — «Праз мастацтва — да міру і ўзаемаразумення» народнаму артысту Расіі Льву Лешчанку. Акрамя таго, прэміямі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва будуць адзначаныя народны мастак Беларусі Георгій Паплаўскі і расійскі паэт Глеб Гарбоўскі.