У Інтэрнэце выстаўленае 90-хвіліннае відэа палёту ў Беларусь

Пэр Кромвэл працягвае прыводзіць доказу палёту ў нашу краіну.

12.07.2012 / 23:05

Пэр Кромвэл выставіў у Інтэрнэце поўнае відэа палёту над Беларуссю лёгкаматорнага самалёта, што раскідаў над краінай 4 ліпеня плюшавых мядзведзікаў.

Відэа пачынаецца з узлёту пад Каўнасам.

На 21-22-й хвіліне бачна, як самалёт двойчы аблятае Івянец.

Нагадаем, што лукашэнкаўскі ідэолаг Гігін заявіў, што не верыць у тое, што самалёт прыляцеў з Літвы.