КДБ прыйшло з ператрусам да фатографа, у чыім блогу з'явіліся першыя фоты мядзведзікаў

Супрацоўнікі КДБ праводзяць ператрус у Антона Сурапіна — рэдактара сайта bnp.by.

13.07.2012 / 12:13

Супрацоўнікі КДБ праводзяць вобшук у Антона Сурапіна — рэдактара сайту bnp.by. На гэтым рэсурсе 4 ліпеня былі ўпершыню апублікаваныя здымкі «шведскіх мядзведзікаў».

Пра ператрус Сурапін паспеў паведаміць сваім калегам. На дадзены момант сувязі з ім самім няма.

Гэтае фота з'явілася на bnp.by.

Антон Сурапін.

Радыё Свабода