На Радыяльнай у Мінску асвятляльная мачта звалілася на дарогу

14.07.2012 / 18:29

На вуліцы Радыяльнай ў Мінску асвятляльная мачта правалілася скрозь мост.

Рух тралейбусаў быў паралізаваны.

Выпадак адбыўся ў 11:48 у суботу. У выніку падзення на праезную частку апоры мачты вулічнага асвятлення на Радыяльнай адбылося адключэнне кантактнай сеткі і спыненне руху тралейбусаў маршрутаў № 33, 34, 35, 41Д на пуцеправодзе (мост над чыгуначнымі шляхамі) перад вул. Запарожская.

Перапынак у працы тралейбусаў склаў 34 хвіліны.

Прычына падзення апоры мачты вулічнага асвятлення -- старэнне металічных канструкцый апоры.

Паводле Tut.by