У ЗША дабудоўваюць найвышэйшы хмарачос - фота

На месцы разбураных тэрактам вежаў-блізнятаў.

15.07.2012 / 13:59

Завершаная "Вежа свабоды" дасягне 541 метраў.

Вежы-блізняты, разбураныя тэрактам, мелі 415 і 417 метраў вышыні.

Хмарачос «Вежа свабоды» (Freedom Tower), які будуецца на месцы разбураных у выніку тэракту вежаў-блізнятаў Сусветнага гандлёвага цэнтра, стаў самым высокім будынкам Нью-Ёрка. Вышыня будынка ўжо дасягнула 387 метраў. Гэта на шэсць метраў вышэй за знакаміты Эмпайр стэйт-білдынг, (Empire State Building), які доўгія гады ўтрымліваў пальму першынства ў «бітве» амерыканскіх хмарачосаў.