Штармавое папярэджанне на вечар

Чакаюцца навальніцы ў многіх рэгіёнах краіны.

21.07.2012 / 17:52

У Беларусі аб'яўлена штармавое папярэджанне.

"Сёння, 21 ліпеня, у перыяд з 15 да 21 гадзіны ў многіх раёнах краіны, Мінскай вобласці і ў Мінску чакаюцца навальніцы", —
паведамляе сайт Рэспубліканскага гідраметэацэнтра (www.pogoda.by).

У нядзелю, 22 ліпеня, з ростам атмасфернага ціску аблокаў стане менш. Пры гэтым са змяшчэннем уздоўж нашых паўднёвых межаў франтальнага раздзела ў асобных раёнах краіны не выключаны кароткія навальнічныя дажджы. Вецер паўночна-заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра: мінімальная ноччу плюс 7—14°С, максімальная днём 18—25°С.

У панядзелак, 23 ліпеня, галоўным надвор'еўтваральным фактарам на большай частцы тэрыторыі краіны стане вялікі антыцыклон з цэнтрам над Варшавай, паведамляе сайт Рэспубліканскага гідраметэацэнтра. Абыдзецца без істотных ападкаў, толькі ў паўднёва-ўсходніх раёнах, дзе захаваецца ўплыў франтальнага раздзела, чакаюцца кароткачасовыя дажджы з навальніцамі і парывістым ветрам. Тэмпература паветра: мінімальная ноччу плюс 6—13°С, па паўднёвым усходзе 14—16°С; максімальная днём 19—26°С.