Сын прэм'ера Мядзведзева набраў прахадны бал у МГІМО

23.07.2012 / 16:49

Сын прэм'ер-міністра Расіі Дзмітрыя Мядзведзева Ілля здаў уступныя іспыты на міжнародна-прававога факультэта Маскоўскага дзяржаўнага інстытута міжнародных адносін, набраўшы 359 балаў з 400 магчымых.

Сын Дзмітрыя Мядзведзева рэкамендаваны да залічэння на бюджэтнае аддзяленне ВНУ. Пры гэтым арыгіналы дакументаў для залічэння Ілля Мядзведзеў пакуль не падаў.