Аляксандра Герасіменя выйшла ў паўфінал Алімпіяды

28.07.2012 / 14:12

На лонданскай Алімпіядзе сёння пачалі свае спаборніцтвы плыўцы.

Найлепшая беларуская плыўчыха Аляксандра Герасіменя ў папярэднім заплыве на дыстанцыі 100 м батэрфляем паказала вынік 58,50 секунды і выйшла ў паўфінал, які адбудзецца сёння ўвечары.

Амерыканка Дана Уолмен у сваім папярэднім заплыве ўстанавіла новы алімпійскі рэкорд — 56,25 сек.