Фотафакт: Патоп у новым мікрараёне Гродна

Раніцай 7 жніўня ў выніку моцнага дажджу падтапіла ўчастак мікрараёна «Альшанка».

07.08.2012 / 16:45

Сёння раніцай праезную частку ў многіх раёнах Гродна моцна падтапіла. Месцы канцэнтрацыі вады пасля моцных ліўняў гродзенцам ужо даўно вядомыя. Але не так даўно на карце падтапленняў з'явіліся новыя месцы — развязка ля чыгуначнага пераезду на Азёрскай шашы, новы мікрараён "Альшанка”, адзначае гродзенскі блог s13.ru.