Матч «Дэбрэцэн» — БАТЭ пакажа БТ у 22:30

07.08.2012 / 18:13

Станоўча скончыліся перамовы паміж ФК БАТЭ і венгерскім «Дэбрэцэнам» — уладальнікам телеправоў на паказ матча ў адказ 3-га кваліфікацыйнага раўнда футбольнай Лігі чэмпіёнаў.

У выніку БАТЭ выкупіў «карцінку» і перадаў правы на яе трансляцыю Белтэлерадыёкампаніі, якая ўзялася арганізаваць паказ матча ў запісе на тэлеканале «Беларусь-1». Пачатак паказу, а 22.30.

Нагадаем, што ў першым матчы тыдзень таму ў Барысаве была зафіксавана нічыя 1:1.