Усэйн Болт выйграў эстафету і стаў шасціразовым алімпійскім чэмпіёнам

Зборная Ямайкі выйграла забег 4х100 м з новым сусветным рэкордам — 36,84.

11.08.2012 / 23:04

Зборная Ямайкі (Неста Картэр, Майкл Фрэйтэр, Ёхан Блэйк, Усэйн Болт) выйграла на Алімпійскіх гульнях эстафету 4 па 100 метраў, усталяваўшы новы сусветны і алімпійскі рэкорд — 36,84 секунды.

Другое месца ў ЗША (37,04), бронза — у Трынідада і Табага -- 38,12 (зборная Канады дыскваліфікаваная).

Усэйн Болт стаў шасціразовым алімпійскім чэмпіёнам. Прычым і у Пекіне ў 2008 г. і ў Лондане-2012 ён выйграваў дыстанцыі 100, 200 і эстафету. Фантастычны вынік.

nn.by