Беларусы прайгралі чэхам у баскетбол — відэа

Наступная гульня са зборнай Турцыі.

16.08.2012 / 15:04

Мужчынская зборная Беларусі па баскетболе стартавала ў адборачным раундзе чэмпіянату Еўропы-2013 з паразы. На пляцоўцы мінскага Палаца спорту ўвечары 15 жніўня беларусы саступілі нацыянальнай камандзе Чэхіі — 65:73 (18:19, 12:20, 23:14, 00:20).

Самымі выніковымі ў зборнай Беларусі былі Аляксандр Кудраўцаў (16), Арцём Парахоўскі (14 + 8 падбораў), Павел Ульянка (11 + 9 падбораў), Дзяніс Коршук (10).

У наступным матчах 18 жніўня беларусы згуляюць на выездзе з камандай Турцыі.