Раней судзімы гродзенец зладзіў стральбу з пнеўматычнай стрэльбы

Ён параніў мужчыну і падлетка.

22.08.2012 / 16:08

Пасля наведвання некалькіх пітных устаноў, кампанія нецвярозых маладых людзей адправілася дадому да аднаго з сябрукоў, піша «Гродзенская праўда». Убачыўшы ў кватэры помпавую стрэльбу, адзін з хлопцаў з крымінальным досведам вырашыў пастраляць. Выйшаў на балкон (кватэра знаходзіцца на 8-м паверсе) і спачатку пачаў страляць па вокнах і развешанай на вяроўках бялізне. Калі зразумеў, што прыцягнуў увагу людзей, перабраўся на другі балкон і пачаў страляць ужо ў мінакоў. Спачатку трапіў у галёнку мужчыне, што сядзеў на лаўцы ля пад'езда дома, а затым траўміраваў падлетка, што праязджаў на ровары.

Аператыўнікі вылічылі снайпера, раённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу па факце асабліва злоснага хуліганства.