Беларусь установіць дыпламатычныя адносіны з Тувалу

23.08.2012 / 20:28

Беларусь установіць з Тувалу дыпламатычныя адносіны. Адпаведны ўказ «Аб устанаўленні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Тувалу» Аляксандр Лукашэнка падпісаў 23 жніўня.