Сідорскаму прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Гомеля»

04.09.2012 / 16:13

Сябру калегіі па прамысловасці і АПК Еўразійскай эканамічнай камісіі Сяргею Сідорскаму сёння прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Гомеля».

Рашэнне было прынята на 17-й сесіі Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў. Ганаровае званне Сяргею Сідорскаму прысвоена за вялікі асабісты ўклад у захаванне і развіццё эканамічнага патэнцыялу Гомеля.

***