Беларусь саступае Польшчы ў Кубку Дэвіса — 0:2

15.09.2012 / 09:31

Зборная Беларусі па тэнісе прайграе Польшчы з лікам 0:2 пасля першага дня матча за выхад у I групу Еўра-Афрыканскай зоны Кубка Дэвіса. Сустрэча праходзіць 14–16 верасня ў Лодзі.

У пятніцу Дзмітрый Жырмонт (323-е месца ў рэйтынгу АТП) саступіў Лукашу Кубату (75) — 1:6, 4:6, 2:6, а Уладзімір Ігнацік (191) — Ежы Яновічу (84) — 6:7 (4: 7), 2:6, 3:6.

У суботу адбудзецца парная сустрэча: Максім Мірны (3) і Аляксандр Буры (210) будуць сапернічаць з Марыюшам Фырстэнбергам (10) і Марцінам Маткоўскім (11).

У нядзелю Ігнацік сустрэнецца з Кубатам, а Жырмонт — з Яновічам.