У Брэсце 18-гадовая дзяўчына скончыла жыццё самагубствам

17.09.2012 / 15:51

У Брэсце выкінулася з сёмага паверха і загінула 18-гадовая мясцовая жыхарка.

Цела дзяўчыны 15 верасня прыблізна ў 18.30 было знойдзена ў двары аднаго з дамоў у мікрараёне Кавалёва.

Абставіны і матывы, якія схілілі дзяўчыну звесці рахункі з жыццём, высвятляе Маскоўскі (Брэста) раённы аддзел Следчага камітэта.

Судова-медыцынская экспертыза ўстанаўлівае прычыну смерці загінулай.