Інфармацыя ад студэнтаў: улады рыхтуюць канцэрт на плошчы ў дзень выбараў
Збіраюць па 15 чалавек ад кожнай групы.
19.09.2012 / 15:26
Канцэрт, арганізаваны БРСМ на Кастрычніцкай плошчы Мінска 29 чэрвеня 2011 года, у піку Маўклівым пратэстам.
Паведамляе навучэнец з Мінска: «У нашым Мінскім дзяржаўным вышэйшым радыётэхнічным каледжы ўчора прыходзіў дэкан нашага факультэта з інфармацыяй пра тое, што трэба 15 чалавек з нашай групы для ўдзелу ў канцэрце, які будзе праходзіць з 21:00 да 24:00 у дзень выбараў! Усяго ёй трэба сабраць каля ста чалавек. Няцяжка здагадацца, што плошча будзе занятая. Мусіць, баяцца