Чарговы нумар часопіса Lawtrend Monitor прысвечаны наступствам 19 снежня 2010

Госцем нумару стаў Спецдакладчык па падзеях 19 снежня, адзін з распрацоўшчыкаў кіруючых прынцыпаў АБСЕ па свабодзе сходаў Ніл Джарман.

26.09.2012 / 17:00

Новы нумар часопіса аб правах чалавека ў Беларусі Lawtrend Monitor прысвечаны наступствам падзеяў 19 снежня 2010 года і іх ролі ў змене сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Госцем гэтага нумара стаў Спецыяльны дакладчык па падзеях 19 снежня, адзін з распрацоўшчыкаў кіруючых прынцыпаў АБСЕ па свабодзе сходаў Ніл Джарман.

Мірнае шэсце па праспекце Незалежнасці, мітынг на Кастрычніцкай плошчы, жорсткі разгон удзельнікаў сіламі міліцыі спецыяльнага прызначэння, больш за 700 затрыманых — такі вынік дня прэзідэнцкіх выбараў. Суды, якія прайшлі без адвакатаў, сведак, за зачыненымі дзвярыма, мелі мала агульнага з судовай працэдурай.

У выніку ў краіне з'явіўся дзясятак новых палітычных зняволеных, а адвакацкая супольнасць Беларусі ўпершыню падвергнулася такому ціску з боку выканаўчай улады ў сувязі з прамым выкананнем прафесійных функцый.

Падрабязней пра змест новага выпуску чытайце ТУТ.