Заўтра пойдуць дажджы, прагрымяць навальніцы, усходзіцца вецер

У бліжэйшыя суткі, 2 кастрычніка, у Беларусі будзе воблачна з праясненнямі.

01.10.2012 / 11:11

Ноччу часам пройдуць дажджы, днём — кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер паўднёва-ўсходні, паўднёвы 4–9 метраў за секунду. Пры навальніцах чакаецца ўзмацненне ветру да 14 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 7–13 градусаў. Удзень тэмпература паветра будзе ад плюс 12 градусаў па поўначы да плюс 22 по поўдні.