Брэнд «Бабуліна крынка» за год падаражэў з 5 да 50 мільёнаў даляраў

Аднак самы дарагі беларускі брэнд па-ранейшаму «Санта-Брэмар». Ён каштуе $75 мільёнаў.

02.10.2012 / 12:20

Украінскае агенцтва MPP Consulting апублікавала рэйтынг 100 самых дарагіх беларускіх брэндаў.

Першае месца ў спісе ўтрымлівае брэсцкі «Санта-Брэмар» Аляксандра Машэнскага. Яго назва каштуе $75,3 мільёна, хоць год назад ацэньвалася ў $72,5 мільёна.

Другое месца ў «Мілавіцы», якая падаражэла з 64 да 71,5 мільёна даляраў. Нарэшце, на трэцяе месца выбілася магілёўская «Бабуліна крынка». Эксперты ацанілі яе ў $49,2 мільёна. Год таму брэнд каштаваў усяго $5,55 мільёна!

У пяцёрку найлепшых таксама ўваходзяць «Бульбаш» і «Крыніца». З верхніх прыступак зляцелі «Аліварыя» (з 3-га на 8-ае месца).