Мяса падаражэе на 30%

Міністэрства эканомікі з 4 кастрычніка падвышае на 29,3–30% максімальныя адпускныя цэны на свініну і ялавічыну.

03.10.2012 / 12:24

Лімітавая адпускная цана на тушу ялавічыны складзе 31 694 рублі за 1 кг (рост на 30,6%), на свініну — 30,4 тыс. за 1 кг (рост на 29,3%).

Раней цэны на мяса падвышалі 17 мая — на 34,7%.