«Тру слёт» «Чароўны кастрычнік»

6–7 кастрычніка ў вёсцы «Чырвоны Кастрычнік» пройдзе фэст.

07.10.2012 / 09:03

У нядзелю распачынаецца штогадовы «тру слёт» «Чароўны кастрычнік», які адбываецца ў арт-вёсцы «Чырвоны кастрычнік».

Сёлета ў праграме: Place to be (Гомельскі блюз), Triangle (Мінскі інструментал), Хорціца (Мінскае этна), Навский шуркъ (Разанскае рэгі), Паша Козіч (Мінск), а таксама шаманскія танцы з бубнамі і канцэрт-медытацыя «Пяючыя чашы».

Таксама ў фестывалі возьмуць удзел мастакі Аксана Лакоза (Мінск), Анатоль Шчогалеў (Рэчыца), Ганна Барэйка (Гомель), а таксама фатографы Юры Бірукоў (Гомель), Яравей (Санкт-Пецярбург) і Кірыл Краўцоў (Чырвоны Кастрычнік).

У «кінахлеве» адбудзецца прэм’ера дакументальнага фільма Алеся Лапо «Вандроўнік не вернецца».

Арганізатары заклікаюць наведнікаў адмовіцца ад алкаголю.

Спаць можна на чыстай падлозе на сваім карымаціке ў цёплай вясковай хаце. Каб зарэзерваваць спальнае месца, шукайце рэсэпшн!

З сабой трэба ўзяць: чашку, лыжку, міску, спальнік, карымацік.

Падрабязную інструкцыю, як дабрацца да Чырвонага Кастрычніка можна тут.

Nashaniva.com