ЦВК адмовіла Ігару Случаку ў пераліку галасоў — відэа

05.10.2012 / 19:17

Цэнтрвыбаркам на пасяджэнні 5 кастрычніка адмовіў у задавальненні скаргі з патрабаваннем правесці паўторны падлік галасоў на выбарах у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па Гомельскай-Савецкай № 34 выбарчай акрузе.

Скарга была пададзена кандыдатам у дэпутаты, беспартыйным студэнтам юрыдычнага факультэта Тартускага ўніверсітэта (Эстонія) Ігарам Случаком.

Кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына адзначыла, што «скарга з’яўляецца неабгрунтаванай і не дае падстаў для прызначэння паўторнага падліку галасоў».