Сёння — Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання

10.10.2012 / 10:11

Ініцыятыва штогод адзначаць дзень супраць смяротнай кары належыць Сусветнай кааліцыі па забароне смяротнага пакарання. Кааліцыя аб’ядноўвае каля сарака праваабарончых арганізацый, у тым ліку «Міжнародную амністыю», а таксама адвакацкія аб’яднанні, прафсаюзы, мясцовыя і рэгіянальныя органы ўлады.

У верасні 2007 года Камітэт міністраў Рады Еўропы прыняў рашэнне заснаваць у рамках Сусветнага дня Еўрапейскі дзень барацьбы супраць смяротнага пакарання. Бо менавіта Еўропа з 1997 года дэ-факта з’яўляецца прасторай, вольнай ад смяротнай кары.

Сёння Беларусь — адзіная еўрапейская краіна, якая не ўваходзіць у Раду Еўропы. Асноўным перашкодай для ўваходжання з’яўляецца наяўнасць у краіне смяротнага пакарання.

Пасля расстрэлу ў ​​2012 годзе Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва, абвінавачаных у здзяйсненні тэракту ў мінскім метро, генсакратар РЕ Турб’ерн Ягланд заявіў:

«Наяўнасць у Беларусі смяротнага пакарання не дазваляе ёй мець які-небудзь статус у рамках Рады Еўропы».

Паводле звестак «Міжнароднай амністыі» і кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі», за апошнія дваццаць гадоў у краіне пакарана больш за 400 чалавек.