Ахвяры дыктатуры ў Албаніі атрымаюць кампенсацыі: $18 за кожны дзень, праведзены ў турме

10.10.2012 / 21:02

Былы палітвязень у Албаніі падпаліў сябе ў знак пратэсту супраць затрымак выплаты кампенсацыі ахвярам камуністычнага рэжыму. Па паведамленнях медыкаў, Лірак Бейка атрымаў апёкі 50% цела.

Група з 20 былых палітычных вязняў, куды ўваходзіць і Бейка, 19 дзён таму абвясціла галадоўку.

Іх прадстаўнік Скендэр Туфан заявіў, што дзеянні яго аднадумцаў сведчаць аб роспачы. Ён назваў іх «хадзячымі трупамі, пазбаўленымі чалавечай годнасці».

Пратэстоўцы патрабуюць, каб албанскія ўлады выплацілі кожнай ахвяры былога рэжыму па 18 даляраў за кожны дзень, праведзены ў турме.

Урад сцвярджае, што ўжо запусціў адпаведную праграму.