У Мінску вызначана 14 пляцовак для складзіравання снегу
23.10.2012 / 13:23
Пра гэта паведаміла напрэс-канферэнцыі 23 кастрычніка начальнікпланава-тэхнічнага аддзела ДВА «Гаррамаўтадар» Надзея Мірончык.
Паводле яе інфармацыі, да зімы нарыхтавана 74% запланаванага аб’ёму супрацьгалалёдных сумесяў. На 100% адрамантаваная тэхніка (падрыхтавана 689 адзінак).
Па выніках года аб’яднанне адрамантуе каля 400 тыс. кв. м
Да зімы падрыхтавана сем пуцеправодаў. Усюды заменена пакрыццё (каля 13 тыс. кв. м). «Пры спрыяльных умовах надвор’я і наяўнасці фінансавання работы на іншых аб’ектах будуць працягнуты. Іх стан кантралюецца штодзённа. Выконваюцца работы па бягучым рамонце не толькі пакрыццяў, але і элементаў канструкцыі», — паведаміла Мірончык.