Мікалай Аўтуховіч: Справа № … (відэа) — відэафільм

24.10.2012 / 21:32

Былы "афганец" Мікалай Аўтуховіч стаў героем новага відэафільма.

Днямі была распаўсюджаная інфармацыя аб тым, што палітвязень утрымліваецца кепскіх умовах.

Мікалай Аўтуховіч быў арыштаваны 8 лютага 2009 г., асуджаны 6 траўня 2010 г. Вярхоўным судом Рэспублікі Беларусь па ч. 3 арт. 295 КК (незаконныя дзеянні ў адносінах да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў) да 5 гадоў і 2 месяцаў пазбаўленьня волі ва ўмовах строгага рэжыму. Рашэньнем суду ад 17 студзеня 2012 г. умовы адбыцця пакараньня былі змененыя на больш жорсткія, пераведзены з калоніі №5 у Івацэвічах ў турму №1 г.Гродна.