Азаранка выйшла ў паўфінал, дзе згуляе з Марыяй Шарапавай

27.10.2012 / 00:14

У заключным матчы групавога раўнду выніковага тэніснага турніру WTA у Стамбуле Вікторыя Азаранка выйграла ў кітаянкі Лі На -- 7:6, 6:3 і выйшла ў паўфінал, дзе ў суботу сустрэнецца ў расіянкай Марыяй Шарапавай.

У другім паўфінале згуляюць Серэна Уільямс (ЗША) і Агнешка Радванская (Польшча).

Вікторыя Азаранка застаецца першай ракеткай свету.