Трохгадовае дзіця задыхнулася ў пакеце ад канструктара

Трагічны выпадак здарыўся ў Маладзечанскім раёне.

01.11.2012 / 14:04

Мама пакінула дзіця на 15 хвілін, каб збегаць у краму. Калі яна вярнулася, сын ляжаў у прыхожай ужо нежывы.

Хлопчык надзеў на галаву пакет ад канструктара, з-за чаго задыхнуўся.

Здарэнне адбылося ў вёсцы Маліноўшчына Маладзечанскага раёна ў вечарам у суботу 27 кастрычніка.