Беларус купіў у Літве крадзены BMW

05.11.2012 / 16:00

На КПП Лаварышкі літоўскія памежнікі затрымалі BMW, якім кіраваў грамадзянін Беларусі. Мужчына купіў машыну ў Літве.

У чацвер памежнікі на КПП Лаварышкі праверылі дакументы на аўтамабіль BMW X6 з нямецкімі нумарамі і дакументы 30-гадовага грамадзяніна Беларусі.

Высветлілася, што машына 2009 г. з лістапада 2011 года ў Германіі лічыцца ў вышуку. BMW X6 беларус купіў на адным з літоўскіх рынкаў.

Распачатае расследаванне. Беларуса пасля апытання адпусцілі. Аўтамабіль знаходзіцца на ахоўнай пляцоўцы ў Вільні.