«Кастусь Каліноўскі» і ««Прастытутка»: сучасныя музыкі агучваюць класіку беларускага нямога кіно
22–25 лістапада, Мінск.
06.11.2012 / 15:36
Ці складаюцца нямыя фільмы канца
Першая стужка, разлічаная на камерцыйны поспех, дасягнула мэты, прынесла трэсту Белдзяржкіно салідныя грошы і дэманстравалася за мяжой. Другі фільм таксама з прыхільнасцю сустрэлі гледачы тых часоў, хаця яго аўдыторыя абмежавалася савецкай тэрыторыяй. Што тычыцца трэцяй карціны, то зафіксаваны нават калектыўны пратэст на сходзе Ленінградзкага гарнізона з патрабаваннем забараніць яе выхад на экран «як палітычна невытрыманай».Але менавіта «У агні народжаная» мела больш станоўчых водгукаў кінакрытыкаў у параўнанні з дзвюма першымі.
А вось фінальныя пункты іх існавання.
У цыркуляры, датаваным 1937 годам, Белдзяржкіно рапартавала ў Маскву начальніку галоўнага кіраўніцтва кінапрамысловасці СССР Шумяцкаму аб абяскоджванні «варожых» фільмаў.Забарона «Прастытуткі» матывавалася тым, што яна «палітычна няслушная», а «У агні народжаная» — як стужка «фармалістычная, якая няправільна адлюстроўвае ўтварэнне БССР па сцэнары ворага народу — Вольнага» (няправільна, зразумела, паводле пралетарскай трактоўкі гісторыі).
«Кастусь Каліноўскі» пазбег рэпрэсіўнай меры — трэба думаць, таму, што партыйныя эксперты дрэнна ведаліпольска-беларускую мінуўшчыну. Але афіцыйныя ўстановы імкнуліся не згадваць пра мяцежнага героя, бо тагачасная ідэалогія вельмі хутка супрацьпаставіла беларусізацыі татальную саветызацыю.
Цяпер пытаньне: навошта вяртацца да
А навошта «Песняры», а за імі дзясяткі і сотні іншых беларускіх
Культурная рэанімацыя заўсёды карысная хаця б таму, што кожны яе матэрыяльны і духоўны носьбіт мае адбітак сваёй эпохі.Ці ж не цікава — хаця б абмежаванаму колу сучаснікаў — вокам і слыхам адчуць асаблівасці атмасферы таго часу, так і «ўзросту» самога кінематографу?
Стужкі, пра якія ідзе гаворка, належаць «дзяцінству» беларускага кіно з яго імкненнем дацягнуцца да больш вопытных савецкіх узораў, што ўжо ўзбіраліся на кінематаграфічны Алімп: працаў Сяргей Эйзенштэйна, Дзігі Вертава, Аляксандра Даўжэнкі.Фурору першапраходцы Белдзяржкіно ў кінасвеце можа і не зрабілі, але ў кожнай стужкі ёсць свой статус у гісторыі нашага кіно.
Усе тры фільмы выйшлі пад маркай Белдзяржкіно, арганізацыі, якой кіраўніцтва краіны даручыла арганізаваць кінавытворчасць і кіраваць ёю. Яна стужкі здымала і закупала замежную прадукцыю і мела манапольнае права на пракат па ўсёй Беларусі. Начальства Белдзяржкіно базавалася ў Мінску, а вытворчая база рыхтавалася ў Ленінградзе, бо там лягчэй было знайсці тэхнічнае абсталяванне і прафесійныя кадры для гульнявога кіно. Крыху пазней студыя ў Ленінградзе атрымала назву «Савецкая Беларусь», а потым ужо стала звацца «Беларусьфільм», а ў беларускую сталіцу яна перабазавалася ў 1939 годзе.
* * *
Ала Бабкова
Беларускі кінакрытык. Скончыла Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ламаносава. Больш за 20 гадоў працавала рэдактарам і загадчыцай сцэнарнага аддзелу аб’яднаньня «Тэлефільм» на Беларускім тэлебачанні. У 1972–1980 годзе выкладала курс «Гісторыя кіно і тэлебачання» ў Беларускім
* * *
— Сяргей Пукст — «Кастусь Каліноўскі» (19.00), Re1ikt — «У агні народжаная» (20.30). Цана квітка: 80 000 (танцпляц), 90 000 (столік).22 лістапада (чацвер). Loft cafe (вул. П. Броўкі, 22)
24 лістапада (субота). Графіці (зав. Калініна, 16)Адкрыццё выставы афішаў беларускага нямога кіно
Экслюзіўны канцэртны сэт Ilo&friends (Беласток): упершыню ў Беларусі!(19.00).
Цана квітка: 60 000 (загадзя), 80 000 (у дзень). Замовіць квіткі:
25 лістапада (нядзеля). Loft cafe (вул. П. Броўкі, 22).Ilo&friends — «Прастытутка» (19.00). Электрычны канцэрт Ilo&friends: прэзентацыя альбому «Сланечнікі» (20.30). Цана квітка: 80 000 (танцпляц), 90 000 (столік).
Квіткі прадаюцца толькі ў дзень канцэрту!