Музыкі сабралі 23 мільёны даляраў пацярпелым ад «Сэндзі»
У дабрачыннай акцыі бралі ўдзел Стывен Тайлер, Брус Спрынгсцін, Крысціна Агілера, Стынг, Джон Бон Джові.
06.11.2012 / 16:43
Падчас дабрачыннага музычнага тэлешоу Hurricane Sandy: Coming Together было сабрана 23 мільёны даляраў на карысць пацярпелых ад урагану «Сэндзі». Амерыканскі Чырвоны Крыж падзякаваў ўсім удзельнікам шоу і заклікаў людзей працягваць ахвяраваць грошы.
У тэлешоу ўзялі ўдзел саліст Aerosmith Стывен Тайлер, Брус Спрынгсцін, Крысціна Агілера, Стынг, Джон Бон Джові і іншыя вядомыя музыкі і тэлевядучыя.Шоу ўяўляла сабой канцэрт, які чаргаваўся з відэафрагментамі з выявай пацярпелых раёнаў і заявамі зорак, якія звярталіся да гледачоў з просьбай ахвяраваць сродкі на карысць пацярпелых ад урагану.
Шоу выйшла ў эфір 2 лістапада, яго можна было ўбачыць у простым эфіры на тэлеканалах NBCUniversal: CNBC, MSNBC, E! Entertainment, The Weather Channel і Bravo, а таксама на каналах некаторых іншых сетак, якія пагадзіліся даць эфір.
Ураган «Сэндзі» прайшоў па