Украіна скарачае закупкі газу ў Расіі

16.11.2012 / 14:17

У 2013 годзе Украіна мае намер значна знізіць аб’ём імпартаванага з Расіі газу, паведаміў намеснік старшыні праўлення «Нафтагаза Украіны» Вадзім Чупрун на прэс-канферэнцыі ў Кіеве.

«У гэтым годзе мы закупім у Расіі 27,5 млрд. кубаметраў газу. У 2013 годзе спачатку думалі — 24 млрд кубаметраў, цяпер бачым — каля 20 млрд кубаметраў», — сказаў ён.

Украіна не першы год спрабуе дамовіцца аб зніжэнні цаны на расійскае паліва, але безвынікова.

Па словах Чупруна, зараз краіна купляе газ у Германіі на 100 даляраў танней.