Петарду ў Шуніна кінула дзяўчына, распачынаецца крымінальная справа

"Зеніту" можа быць залічаная тэхнічная параза.

18.11.2012 / 09:36

Па факце траўмавання брамніка маскоўскага "Дынама" Антона Шуніна ў матчы з "Зенітам" будзе распачатая крымінальная справа па артыкуле "хуліганства".

Паліцыя затрымала траіх дзяўчат, адна з якіх кінула на поле петарду, ад разрыву якой атрымаў траўму вачэй брамнік. Цяпер высвятляецца, хто менавіта з затрыманых кінуў з трыбуны піратэхніку.

Усяго паліцыя затрымала 92 чалавекі, з іх 38 прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці за правапарушэнні, учыненыя ў Хімках.

"Зеніту" ў тым матчы можа быць залічаная тэхнічная параза.