У радзільных дамах вядуць схаваную відэаздымку
Вы думаеце, гэта правільна?
Пра гэта паведаміла пацыентка мінскай радзільні №1.
21.11.2012 / 15:26
Паводле яе інфармацыі, камеры відэаназірання стаяць не толькі ў перадродавым пакоі, але і ў радзільні.
«У
Чытачка прызнаецца, што ўбачыла выявы з відэакамер у радзільных залах радзільні № 1 на маніторы загадчыцы, да якой зайшла.
«Я сказала, што я, напрыклад, не хачу, каб мяне падчас родаў здымалі. На што мне сказалі, што гэта па законе, але паводле якога — адказаць не змаглі, але ўдакладнілі, што гэта было распараджэнне міністэрства, — распавядае яна.— Я паразмаўляла з дзяўчатамі, якія таксама ляжаць у гэтым раддоме, але ўжо нарадзілі, яны здзівіліся, сказалі, што нават не ведалі пра тое, што іх здымалі».
Парадзіха абураная і кажа, што такім чынам парушаецца арт. 18 Закона РБ «Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі», згодна з якім «ніхто не мае права патрабаваць ад фізічнай асобы інфармацыі аб яго прыватным жыцці і персанальных дадзеных, … або атрымліваць такую інфармацыю іншым чынам насуперак волі дадзенай фізічнай асобы». Будучая мама звярнулася ў Міністэрства аховы здароўя і ў Камітэт аховы здароўя за растлумачэннем, аднак ні ў адной з устаноў ёй толкам нічога растлумачыць не змаглі.
«У Міністэрстве толькі сказалі, што гэта ўсюды так», — кажа яна.
Журналісты паспрабавалі разабрацца ў сітуацыі, аднак ні ў Міністэрстве аховы здароўя, ні ў Камітэце аховы здароўя Мінгарвыканкама карэспандэнту толкам яе растлумачыць не змаглі.
У прыёмным пакоі
У
«І не толькі ў радзілнай зале у нас камеры, але і ў прыёмным пакоі, і ў фае — па ўсім радзільні. Гады 3–4 таму іх паставілі, — распавялі ў радзільні. — Камеры стаяць, каб у выпадку нейкіх праблем, можна было разабрацца ў сітуацыі, яны сочаць за працай персаналу».
— А парадзіх аб гэтым папярэджваюць?
— Калі вы спытаеце, вам, вядома, адкажуць, але калі вы будзеце ў нас нараджаць, вы яе ўбачыце, паверце, яна вам не перашкодзіць.
У Міністэрстве аховы здароўя параілі звяртацца ў Камітэт па ахове здароўя, дзе паведамілі, што відэакамеры зараз вешаюцца ва ўсіх установах аховы здароўя, у тым ліку і ў радзільных стацыянарах. Камеры стаяць там, дзе працуе персанал, але не там, дзе праходзяць роды. У любым выпадку, дзе вісяць камеры, там стаяць шыльды, якія папярэджваюць, што вядзецца відэаназіранне.