Гурт «Тату» уз'яднаецца

22.11.2012 / 10:32

Лена Каціна і Юля Волкава вырашылі зноў выступаць разам. Так, легендарны дуэт, які заваяваў не толькі Расію, але і свет, выступіць на тэлевізійным шоу «Голас» у Румыніі.

Выступ Лены і Юлі прысвечаны перавыданню дэбютнага міжнароднага альбома «200 km/h in the Wrong Lane» у гонар яго 10-годдзя. Падчас фіналу румынскай версіі папулярнага шоу, які адбудзецца 11 снежня, «Тату» выйдуць на сцэну і выканаюць некалькі сваіх сусветна вядомых кампазіцый.

Хто ведае, можа дзяўчаты здолеюць знайсці агульную мову і вырашаць працягнуць кар'еру ў дуэце, бо сольныя кар'еры Кацінай і Волкавай складаюцца не так удала, як хацелася б.