Расея кампэнсавала Беларусі 1,3% ад сумы, запатрабаванай Латвіяй

Усе выдаткі МНС на ліквідацыю аварыі на нафтаводзе Унеча‑Вэнтспілс у раёне Бешанковічаў (каля 65 000 даляраў ЗША) кампэнсаваныя расейскім бокам. Лавтія ж патрабуе ад Беларусі 5 млн. даляраў кампэнсацыі.

04.05.2007 / 15:26

Усе выдаткі МНС на ліквідацыю аварыі на нафтаводзе Унеча‑Вэнтспілс у раёне Бешанковічаў кампэнсаваныя расейскім бокам. Аб гэтым сёньня журналістам заявіў міністар па надзвычайных сытуацыях Беларусі Энвэр Барыеў. Ён удакладніў, што размова ішла аб суме каля 130‑150 млн. беларускіх рублёў (каля 65 000 даляраў ЗША) Энвэр Барыеў таксама паведаміў, што пытаньні, якія датычацца экалягічнага ўрону ад аварыі, знаходзяцца ў веданьні Мінпрыроды. Цяпер там падлічваюць суму стратаў, паведамляе БЕЛТА

Нагадаем, што Латвія патрабуе ад Беларусі за ліквідацыю наступстваў аварыі каля 5 млн. даляраў.

СП