Блэр: Расеі ня ўдасца ўбіць клін між эўрапейцамі

Прэм’ер Брытаніі Тоні Блэр, які заявіў сёньня, што сыходзіць зь вялікай палітыкі 27 чэрвеня, даў інтэрвію тэлеканалу «Польсат». Сярод іншага, ён выказаўся пра Расею.

10.05.2007 / 17:48

Прэм’ер Брытаніі Тоні Блэр, які сыходзіць зь вялікай палітыкі 27 чэрвеня, даў інтэрвію тэлеканалу «Польсат». Сярод іншага, ён выказаўся пра Расею.

Польсат: Ці Вы ня думаеце, што сапраўднай мэтай Расеі ёсьць цынічны падзел заходняй супольнасьці, ужываючы для гэтага пытаньні сыстэмы супрацьракетнай абароны, і падзел ЭЗ такім чынам, каб аслабіць новых членаў, асабліва Польшчу.

Блэр: Ня ведаю дакладнага адказу на гэтае пытаньне. Аднак ведаю, што калі б стратэгія была такой, яна б была не пасьпяховай. ЭЗ — у цэлым вельмі моцная супольнасьць, што вызнае агульныя каштоўнасьці. Мы ў іх верым. І падставай, чаму я так моцна падтрымліваў уваход Польшчы ў ЭЗ і чаму мы адчынілі для палякаў наш рынак працы, ёсьць тое, што заможная Польшча, якая ёсьць часткай ЭЗ, знаходзіцца ў інтарэсах маёй краіны. Іншай падставай ёсьць тое, што каштоўнасьці, якія складаюць падмурак нашых краін, агульныя. І гэта прычына таго, што нашыя сувязі моцныя.

Калі Расея думае, што яна ў стане падзяліць краіны‑члены ЭЗ, гэтага ня будзе. І таму я кажу, што стасункі паміж Эўропай і Амэрыкай з аднаго боку і Расеяй зь іншага былі б, на маю думку, больш моцнымі і больш адкрытымі, а таксама і больш простымі, калі б у нас былі агульныя каштоўнасьці.

Вольга Данішэвіч паводле gazeta.pl

Фота BBC