Праваслаўныя і каталіцкія актывісты заклікаюць у нядзелю ўвечары на імшу ў кафедральныя саборы сталіцы

17.03.2006 / 20:29

«Слава Ісусу Хрысту,

Пахвалёны Езус Хрыстус,

заклікаем усіх праваслаўных і каталікоў, хто зьбіраецца чакаць вынікаў галасаваньня на плошчы 19-га, спачатку прыйсьці на вечаровую імшу ў кафэдральныя саборы сталіцы. Пажадана да гэтага схадзіць на споведзь».

Гэты заклік рассылаецца праз электронную пошту і СМС-паведамленьні. Таксама праз СМС рассылаюцца заклікі «маліцца аб шчасьлівым лёсе нашай радзімы кожны вечар а 22-й гадзіне».