У Баранавічах замянілі чырвона‑зялёны на бел‑чырвона‑белы

14.05.2007 / 16:54

Супрацоўнікі міліцыі горада Баранавічы абвінавацілі актывіста незарэгістраванай арганізацыі «Малады фронт» Яраслава Грышчэню ў дробным хуліганстве.

Падставай для складаньня адміністрацыйнага пратаколу стаў відэазапіс зроблены сёньня ўначы. Камэра зафіксавала як маладафронтавец на будынку баранавіцкай адміністрацыі замяніў дзяржаўны сьцяг нацыянальным – бел‑чырвона‑белым.

У другой палове дня Яраслава Грышчэню адпусьцілі пасьля складаньня пратаколу за дробнае хуліганства.