Ізноў Мірон

Трохмэтровым бел-чырвона-белым палотнішчам на мэталічнай трыццацімэтровай апоры ЛЭП напружаньнем у 35 тысяч вольт у Лёзьне легендарны Мірон адзначыў угодкі Слуцкага збройнага чыну. Да сьцягу была прымацавана запіска: «Подзьвіг слуцкіх паўстанцаў — гэта грозны напамін усім ворагам нашай Радзімы. Мы абавязкова прыйдзем да Беларускай Народнай Рэспублікі. Мірон».

02.12.2005 / 03:11